Антанас Венцлаваkip_bloneAmae Oh20 Caintng 14svgvle2
| Антанас Венцлава | |||||
| літ.: Antanas Venclova | |||||
| | |||||
| Асабістыя звесткі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата нараджэння: | 7 студзеня 1906[1][2][3] | ||||
| Месца нараджэння: | в. Трампіняй, Любаўская воласць, Калварыйскі павет, Сувалкская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя цяпер Марыямпальскі павет, Літва | ||||
| Дата смерці: | 28 чэрвеня 1971[1][2][3] (65 гадоў) | ||||
| Месца смерці: |
Вільнюс, Літоўская ССР, СССР |
||||
| Пахаванне: |
|
||||
| Грамадзянства: |
|
||||
| Альма-матар: |
|
||||
| Прафесійная дзейнасць | |||||
| Род дзейнасці: |
паэт, празаік, літаратурны крытык, перакладчык |
||||
| Кірунак: | сацыялістычны рэалізм | ||||
| Жанр: | верш, апавяданне, аповесць, раман | ||||
| Валодае мовамі: | літоўская мова[2] | ||||
| Мова твораў: | літоўская | ||||
| Дэбют: | зборнік вершаў «У змрочных завулках» (1926) | ||||
| Грамадская дзейнасць | |||||
| Партыя |
|
||||
| Член у |
|
||||
| Прэміі: |
Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР (1960) |
||||
| Узнагароды: |
|
||||
| | |||||
Анта́нас Ве́нцлава (літ.: Antanas Venclova; 1906—1971) — літоўскі паэт, празаік, крытык, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1952). Народны пісьменнік Літоўскай ССР (1965). Член ВКП (б) з 1950 года[4].
Змест
- 1 Біяграфія
- 2 Творчасць
- 2.1 Сувязі з беларускай літаратурай
- 3 Узнагароды і прэміі
- 4 Музей
- 5 Зноскі
- 6 Літаратура
- 7 Спасылкі
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Антанас Венцлава нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1925 скончыў сярэднюю школу ў г. Марыямпале і да 1929 служыў у дэпартаменце зямельнай рэформы ў Каўнасе. У 1932 годзе скончыў факультэт гуманітарных навук Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. У 1933—1934 гадах выкладаў у сярэдняй школе Каўнаса; у 1934—1939 гадах — Клайпеды. У 1930—1931 гадах уваходзіў у літаратурную групу трэццяфронтаўцаў(руск.) бел. і рэдагаваў літаратурны часопіс «Trečias frontas(літ.) бел.» (бел.: «Трэці фронт»)[4].
У 1936 годзе наведаў СССР. У 1939 годзе пасля захопу Клайпеды фашыстамі вярнуўся ў Каўнас, дзе стаў выкладчыкам у мужчынскай гімназіі «Аўшра» і адначасова рэдактарам 3-4 кніг альманаха «Prošvaistė(літ.) бел.» (бел.: «Пробліск»). Аднак вясной 1940 за антыфашысцкі верш «Скрозь дым вайны», надрукаваны ў гэтым часопісе, А. Венцлава па прамым ўказанні А. Смятоны быў звольнены са службы.
У 1940 годзе член Народнага сейма. Удзельнік сесіі ВС СССР у Маскве, якая прыняла Літву ў склад СССР. На арыгінале «Дэкларацыі аб уваходжанні Літвы ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік», як і на іншых дэкларацыях «Народнага сейма», стаіць яго подпіс побач з подпісамі старшыні «Народнага сейма» Л. Адамаускаса, намеснікаў старшыні М. Гедвіласа(руск.) бел. і Ю. Грыгалавічуса(літ.) бел. і сакратара П. Цвіркі[5].
У 1940—1943 гадах народны камісар асветы Літоўскай ССР, у 1944—1946 гадах — дацэнт Каўнаскага Дзяржаўнага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт АН Літоўскай ССР (1949). Член ЦК КП Літоўскай ССР у 1952-60[4]. У 1950 напісаў тэкст гімна Літоўскай ССР[4]. Дэпутат ВС Літоўскай ССР. Дэпутат ВС СССР 1-5 скліканняў (1941—1962)[4]. У 1954—1959 гадах старшыня Саюза савецкіх пісьменнікаў Літоўскай ССР. Член сакратарыята СП СССР. Член Савецкага камітэту абароны міру(руск.) бел..
Бацька паэта, перакладчыка і літаратуразнаўца Томаса Венцлава.
А. Венцлава памёр 28 чэрвеня 1971 года. Пахаваны на тэрыторыі Мемарыяльнага ансамбля ў памяць пра савецкіх воінаў Вялікай Айчыннай вайны на Антакальнісе(руск.) бел..
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1926 года. Дэбютаваў экспрэсіяністычнымі вершамі. Першыя зборнікі вершаў «У змрочных завулках» (1926) і «На вуліцах світае» (1927). Пазней усталяваўся прамоўніцкі тып верша, дзе лёс індывіда неаддэельны ад лёсу краіны. Выступіў з крытыкай літоўскага буржуазнага грамадства і мяшчанства. Апублікаваў на літоўскай мове зборнікі апавяданняў «Дарога ў Літву» (1942), «З ваеннага нататніка» (1943), «Дрэва і яго парасткі» (1948), «Апавяданні», «Бярозы ў буру» (1930) і інш; кнігі вершаў «Там, дзе яблыня высокая» (1945), «Кліч Радзімы» (1942), «Маладосць краіны» (1948), «Вершы», «Выбранае» (1950); найбольшым лірызмам, эмацыянальнасцю вызначаецца зборнік «Вячэрняя зорка» (1971). Стварыў нарысы і артыкулы «Герой Савецкага Саюза Марытэ Мельнікайтэ» (1943), «Шляхавыя ўражанні»[Крыніца?] (1949), «Галубы свету» (1952) і інш. На рускай мове былі выдадзеныя зборнікі вершаў «Роднае неба» (1944), «Край Нёмана» (1948), «Марытэ. Нарыс пра Героя Савецкага Саюза Марытэ Мельнікайтэ». Раман са студэнцкага жыцця «Дружба» (1936) і зборнік апавяданняў «Ноч» (1939) насілі антыфашысцкі характар. Раман «Дзень нараджэння» аб усталяванні Савецкай улады ў Літве. Аўтабіяграфічная трылогія («Вясновая рака», «У пошуках маладосці», «Бура ў поўдзень», 1964—1969). А. Венцлава — аўтар літаратурна-крытычных прац, ваенных і шляхавых нарысаў.
А. Венцлава пераклаў на літоўскую мову шэраг твораў рускай класічнай і савецкай літаратуры і замежных пісьменнікаў («Яўген Анегін»(руск.) бел. і «Медны коннік»(руск.) бел. А. С. Пушкіна, «Бялее ветразь адзінокі»(руск.) бел. В. П. Катаева(руск.) бел., «Калхіда» К. Г. Паўстоўскага(руск.) бел., «Гарганцюа і Пантагруэль» Ф. Рабле, творы М. Горкага, М. С. Ціханава(руск.) бел., П. Р. Тычыны(руск.) бел., Т. Р. Шаўчэнкі і інш.)
Творы перакладаліся на беларускую, латышскую, польскую, рускую, украінскую і іншыя мовы. На беларускую мову вершы А. Венцлавы перакладалі С. Дзяргай, А. Разанаў, М. Танк і інш., празаічныя творы — А. Пальчэўскі.
Сувязі з беларускай літаратурай[правіць | правіць зыходнік]
У апошняй частцы аўтабіяграфічнай трылогіі «Веснавая рака» (1964), «У пошуках маладосці» (1966), «Бура ў поўдзень» (1969) распавядае пра паезку з П. Цвіркам у 1940 годдзе ў Мінск, пра сустрэчы з Я. Капалам, Я. Коласам, П. Броўкам, П. Глебкам, К. Крапівой, М. Лыньковым і іншымі[4].
Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, пра беларуска-літоўскія літаратурныя сувязі. Пераклаў на літоўскую мову асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка (зборнік паэтычных перакладаў «Блізкія галасы», 1973). Творы Венцлавы былі змешчаны ў беларускіх анталогіях «Паэты Савецкай Літвы» (1954), «Літоўскія апавяданні» (1957), «Галасы сяброў» (1958)[4].
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Сталінская прэмія другой ступені (1952) — за вершаваны зборнік «Выбранае» («Rinktinė») (1951)[4]
- Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР (1960) — за раман «Дзень нараджэння»
- Ордэн Леніна (1950)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Яшчэ адзін ордэн і медалі
- Народны пісьменнік Літоўскай ССР (1965).
Музей[правіць | правіць зыходнік]
У Вільнюсе па адрасе вуліца Паменкальне (літ.: Pamėnkalnio g. 34) у былой кватэры пісьменніка, дзе ён пражываў у 1945—1971 гадах, дзейнічае мемарыяльны Дом-музей сям'і Венцлавы(руск.) бел.. У экспазіцыі музея прадстаўлены рабочы кабінет Антанаса Вянцлавы, які адлюстроўвае побыт літоўскай інтэлігенцыі 1940-х-1950-х гадоў[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #127168303 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Antanas Venclova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 Венцлова Антанас // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 109. — 737 с.
- ↑ «Правда», 1989, № 202 (25920), 21 июля
- ↑ Дом-музей семьи Венцловы
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лапінскене А. Венцлава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8
- Шевченківський словник: У двох томах / Інститут літератури імені Т. Г. Шевченка Академії Наук УРСР. — К.: Головна редакція УРЕ, 1978.
- Литва. Краткая энциклопедия. Vilnius: Vyriausoji enciklopedijų redakcija, 1989, с. 72, 73, 74, 170—171.
- Антанас Венцлова [биографическая справка] // А. Венцлова. Ты знаешь край… Москва: Правда, 1965, с. 2 (Библиотека «Огонёк», № 22).
- О. М. Євстаф'єва. Венцлова Антанас Томасович // Українська літературна енциклопедія. — Т. 1. — К., 1988., с. 289—290.
- Antanas Venclova epochų vėjuose. — Vilnius, 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Venclova, Antanas (літ.)
- Дом-музей сям’і Вянцлавы (літ.)
|